Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускі ўрад зноў кансультуецца з МАП


Радыё Свабода 13-16 лютага ў Жэнэве пройдзе чарговы раўнд кансультацыяў беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі Міжнароднай арганізацыі працы, паведамляе БелаПАН. На перамовах плянуецца працягнуць абмеркаваньне пытаньняў, якія тычацца правоў прафсаюзаў і выкананьня рэкамэндацыяў камісіі МАП паводле расьсьледваньня, праведзенага два гады таму.

Рашэньне пра пачатак расьсьледваньня ў дачыненьні Беларусі было прынятае Адміністрацыйнай рада

й МАП у 2003 годзе ў зьвязку са скаргамі беларускіх незалежных прафсаюзаў. Спэцыяльная камісія аналізавала выкананьне беларускім урадам канвэнцыі МАП “Аб свабодзе аб’яднаньня й абароне права на арганізацыю ў прафсаюзы” і “Аб праве на арганізацыю ў прафсаюзы і на вядзеньне калектыўных перамоваў” .

Сытуацыя з выкананьнем правоў прафсаюзаў у Беларусі разглядалася 9 чэрвеня 2006 году ў Жэнэве на паседжаньні Камітэту нормаў і стандартаў МАП у межах 95-ай Міжнароднай канфэрэнцыі працы. Было заяўлена, што калі рэкамэндацыі МАП ня будуць выкананыя да лістападу 2006 году, краіне пагражае выключэньне з арганізацыі.

15-17 студзеня выканаўчы дырэктар Міжнароднага бюро працы Кары Тапіола знаходзіўся ў Менску з афіцыйным візытам на чале кантрольнай місіі МАП. У інтэрвію БелаПАН ён адзначыў, што беларускі ўрад “зрабіў крокі для выкананьня рэкамэндацыяў МАП”, але сытуацыя з выкананьнем правоў прафсаюзаў у Беларусі застаецца “вельмі сур’ёзнай”.
XS
SM
MD
LG