Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдуць дні Тадэвуша Кантара


Паводле БелаПАН З 13 па 15 і 21 лютага ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў пройдуць дні Тадэвуша Кантара – аднаго з найбуйных тэатральных дзеячаў ХХ стагодзьдзя. Гэта сумесны праект Акадэміі, Дзяржаўнага інстытуту кіраваньня й сацыяльных тэхналёгіяў Белдзяржунівэрсітэту й Польскага інстытуту ў Менску.

Рэжысэр і мастак Тадэвуш Кантар ставіў спэктаклі амаль бяз словаў, найчасьцей з непрафэсійнымі акторамі ў кракаўскім тэатры “Крыкот-2”. Жанр сваіх паказаў ён называў “крыкатажам”, у гонар тэатру.

У межах праекту ў Акадэміі мастацтваў будуць дэманстравацца відэазапісы трох спэктакляў рэжысэра – “Велеполе, Велеполе”, “Памёрлая кляса”, “Я ўжо ніколі не вярнуся”. Апроч таго, у праграму ўключаныя лекцыі прафэсара Кшыштафа Плесьняровіча, які ўзначальваў музэй Тадэвуша Кантара “Крыкатэка” й Цэнтар дакумэнтацыі творчасьці рэжысэра ў Кракаве. К.Плесьняровіч – аўтар кніг “Тэатар сьмерці Тадэвуша Кантара”, “Тэатар нечалавечай формы”, “Мадэлі сучаснага тэатральнага мастацтва” ды іншых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG