Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыю ў Беларусі абмяркуюць разам з чачэнскім пытаньнем


Радыё Свабода Сытуацыя ў Беларусі будзе абмяркоўвацца сёньня ў Парыжы на паседжаньні палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Беларускае пытаньне будзе разглядацца разам з сытуацыяй у Цэнтральнай Азіі ды Чачні. Плянуецца, што ўдзельнікі паседжаньня абмяркуюць становічша ў краіне й прызначаць спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі, паведамляе БелаПАН.

У часе леташняй красавіцкай сэсіі Асамблеі абмяркоўвалася справаздача эстонскага парлямэнтара Андрэаса Хэркеля. У прынятай рэзалюціі Асамблея заклікала краіны, якія не зьяўляюцца чальцамі Эўразьвязу, далучыцца да санкцыяў, якія былі уведзеныя на пачатку 2006 году Брусэлем у дачыненьні высокіх беларускіх чыноўнікаў, паведамляе інтэрнэт-рэсурс polit.ru. У 2006 годзе Эўразьвяз на сустрэчы ў Люксэмбургу зацьвердзіў на 12 месяцаў гэтак званы “чорны сьпіс” афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі, якім забаранілі прыяжджаць у ЭЗ. У сьпіс трапіў 31 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG