Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Аляксандрам Мілінкевічам


Радыё Свабода У сераду 14 лютага а 13-й гадзіне па менскім часе адбылася онлайн-канфэрэнцыя са старшынём палітрады аб''яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандрам Мілінкевічам. Чытайце ягоныя адказы тут --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx

Аляксандар Мілінкевіч -- лідэр дэмакратычных сілаў, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі -- нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні. Скончыў Гарадзенскі пэдінстытут і асьпірантуру Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Монпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня у эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш-Партэнкірхэне (ФРН, 2000). У 1980-1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1978-1980, 1984-2000).

Быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні з 1990 па 1996. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша. Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў найстаражытнейшы ў Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік. Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі. Жанаты другім шлюбам, ад першага мае двух сыноў.
XS
SM
MD
LG