Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская пракуратура вінаваціць італьянскую сям''ю ў хлусьні


Радыё Свабода Менская пракуратура накіравала ў Генуэскі суд у справах непаўнагадовых матэрыялы свайго расьсьледаваньня справы колішняй выхаванкі Вілейскага інтэрнату Вікі Мароз.

Мінулым летам італьянская сямейная пара Джуста- Барначын цягам 20 дзён хавала беларускую сірату ў Альпах і сьцьвярджала, што дзяўчынка стала ахвярай фізычнага і сэксуальнага гвалту ў сябе на Радзіме.

Паводле італьянскага друку, у сваіх матэрыялах беларускі бок абвінавачвае сям’ю з Каналета ў наўмысным падбухторваньні дзяўчынкі да хлусьні. У гэтым беларускім псыхолягам нібыта прызналася сама Віка Мароз.

Як піша выданьне La Repubblica, з гэтых дакумэнтаў вынікае, што Алесандра Джуста і Марыя К’яра Барначын прымушалі маленькую Віку маляваць карцінкі пра гвалт, сьведчыць, што яе гвалтавалі ў інтэрнаце. Фізычнага і сэксуальнага гвалту ў дачыненьні да дзяўчынкі, паводле беларускага боку, не было.

У пракуратуры Беларусі не пацьвярджаюць і не абвяргаюць інфармацыю аб перадачы матэрыялаў расьследаваньня справы Вікі Мароз у Генуэскі суд у справах непаўнагадовых.

Што да Алесандра Джуста ды Марыі К’яры Барначын, то яны з абурэньнем сустрэлі гэтыя абвінавачаньні. Іхныя адвакаты называюць высновы менскай пракуратуры цалкам “непраўдападобнымі”. У Генуэскім судзе пакуль не камэнтуюць матэрыялы расьсьледаваньня беларускай пракуратуры.

Фота: Алесандра Джуста і Марыя К’яра Барначын; адзін з малюнкаў Вікі Мароз

Гл. таксама:

• Беларускія дарослыя абяцалі Віцы Мароз вяртаньне ў Італію • Віка Мароз будзе жыць разам з братам у сям’і жодзінцаў Васілеўскіх • Джуста й Барначын — 150-ыя ў чарзе на ўсынаўленьне дзіцяці
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG