Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 50 тысяч эўра за менскага школьніка


Паводле БелаПАН Такую суму вырашылі патрабаваць выкрадальнікі за вяртаньне ў сям’ю школьніка, якога яны захапілі ў закладнікі ўвечары 10 лютага на Лагойскім тракце ў Менску.

Пасьля заявы бабулі вучня, менская міліцыя здолела апэратыўна знайсьці школьніка і арыштаваць трох ягоных выкрадальнікаў. Супраць іх заведзеная справа па артыкуле 182 Крымінальнага кодэксу Беларусі (выкраданьне чалавека). Двое з арыштаваных -- раней судзімыя за забойства і крадзеж. Трэці – аднакляснік закладніка.

Школьніка цягам сутак утрымлівалі ў вёсцы Кальнікі Смалявіцкага раёну. Выкрадальнікі падлетка напісалі на кампутары, але не паспелі даслаць ягоным бацькам ліст з патрабаваньнем выкупу 50 тысяч эўра.
XS
SM
MD
LG