Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве адбыўся пікет салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Варшаве пачаўся “Тыдзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі”. Група беларусаў пад кіраўніцтвам Ігара Крыштона мае намер цягам 5 дзён рабіць пікеты ў розных месцах польскай сталіцы на знак салідарнсьці з палітвязьнямі.

Першы пікет адбыўся сёньня каля амбасады Беларусі. Гаворыць Ігар Крыштон.

Крыштон: “Сёньня мы пачынаем акцыю тыдзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі. Мы хочам выказаць падтрымку тым, хто застаўся ў Беларусі і трапіў за краты, тым, хто выходзіць на плошчы, каб яны адчувалі нашу маральную падтрымку. Хочам таксама паказаць міжнароднай супольнасьці, што адбываецца ў Беларусі”.

Прысутныя трымалі, сярод іншага, бел-чырвона-белыя сьцягі, партрэт Аляксандра Казуліна, плякаты з надпісамі “Свабоду палітвязьням!”.
XS
SM
MD
LG