Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Транснефть” пачынае працы ў будаўніцтве нафтаправоду ў абыход Беларусі


Радыё Свабода, Менск Cёньня 896 мабілізаваных разьведвальнікаў павінны выйсьці на мяркуемую трасу будаўніцтва новага нафтапрводу ў абыход Беларусі. На мінулым тыдні пра будаўніцтва гэтага трубаправоду па маршруце Унеча (мяжа зь Беларусьсю) да балтыйскага порту Прыморск, заявіў прэзыдэнт кампаніі “Транснефть" Сямён Вайншток.

Паводле Сямёна Вайнштока, гэты дастаткова складаны праект будзе спраектаваны і пабудаваны ў максымальна кароткі тэрмін. Праектная магутнасьць абноўленай Балтыйскай трубаправоднай сыстэмы складзе каля 150 мільёнаў тон. Новы трубаправод мусіць абараніць эўрапейскіх спажыўцоў ад рызыкі, якая сыходзіць ад транзытных краінаў. Кіраўнік расейскага Минпромэнерга Віктар Хрыстэнка заявіў, што Расея ў экспарце энэрганосьбітаў будзе імкнуцца арыентавацца на свае тэрытарыяльныя магчымасьці, а не на транзытныя краіны.
XS
SM
MD
LG