Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ пагадзілася са стратэгічнай канцэпцыяй акцыі 25 сакавіка


Радыё Свабода Сойм Партыі БНФ абмеркаваў стратэгічны кантэкст акцыі 25 сакавіка ў гонар гадавіны ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе прэсавая служба партыі. "Мы стратэгічна ацэньваем сытуацыю як новую, - сказаў старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка. - Гэта датычыць і эканомікі, і ступені зьяднанасьці цяперашняй кіроўнай эліты, і замежнапалітычнага становішча Беларусі. Усе праблемы, якія адчуваюцца ва ўсіх гэтых сфэрах, - гэта, з аднаго боку, пагроза для незалежнасьці Беларусі, а з другога боку, гэта дае шанец для незалежніцкіх дэмакратычных сілаў".

Сойм пагадзіўся з канцэпцыяй 25 сакавіка як дня, у які дэмакратычныя сілы Беларусі дэманструюць нацыянальнае яднаньне вакол ідэі незалежнасьці, і як дня, калі цяперашняя ўлада набывае магчымасьць прадэманстраваць гатоўнасць рабіць нейкія крокі да дэмакратыі, а тым самым да дапамогі з боку ЕС. "Мы ёй такі шанец даем", - заявіў Вінцук Вячорка.

Кіраўнікі абласных структураў партыі атрымалі даручэнне стварыць арганізацыйныя камітэты акцыі 25 сакавіка ва ўсіх абласцях Беларусі, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG