Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: затрыманьні 10 грамадзянаў ЗША


Радыё Свабода, Магілёў 9 лютага ў адным з пратэстанцкіх малітоўных дамоў супрацоўнікі міліцыі затрымалі 10 грамадзянаў ЗША. Міліцыянты высьвятлялі, чаму амэрыканцы праводзілі заняткі ангельскай мовы без афіцыйнага дазволу. З гэтай прычыны на іх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Раней у Магілёва распаўсюджваліся ўлёткі з запрашэньнем на бясплатныя заняткі ангельскай мовы. Грамадзяне ЗША праводзілі сэмінары-практыкумы вывучэньня ангельскай мовы. Арганізавала іхны побыт у горадзе дабрачынная арганізацыя “Стэфан”.
XS
SM
MD
LG