Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубак Дэвіса: зборная Швэцыі выйграла ў зборнай Беларусі


Радыё Свабода Зборная Швэцыі датэрмінова выйшла ў чвэрцьфінал Сусьветнай групы Кубку Дэвіса.

11 лютага, у першай сустрэчы заключнага дня барацьбы, Робін Содэрлінг (26-е месца ў сусьветным рэйтынгу) выйграў у Максіма Мірнага (55) у пяці сэтах з лікам 6:7 (8:10), 7:5, 6:7 (8:10), 7:6 (7:3), 6:3. Спаборніцтва працягвалася роўна 4 гадзіны. Агульны лік матчу стаў 3:1 на карысьць тэнісыстаў Швэцыі. Зборная Беларусі пацярпела першую за апошнія 12 гадоў дамашнюю паразу і ў верасні будзе гуляць матч плэй-оф за права застацца ў Сусьветнай групе, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG