Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Туркмэністане прагаласавалі 95 працэнтаў выбарцаў


Радыё Свабода Першыя прэзыдэнцкія выбары ў Туркмэністане за апошнія 15 гадоў завяршыліся. Афіцыйныя прадстаўнікі выбарчай камісіі заявілі, што да 17 гадзінаў мясцовага часу – гэта значыць за гадзіну да закрыцьця выбарчых участкаў 95 працэнтаў выбарцаў кінулі свае бюлетэні ў выбарчыя скрыні.

Паводле дадзеных карэспандэнтаў Радыё Свабода, рэальная яўка нашмат ніжэйшая. На пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць шэсьць чалавек. Паводле назіральнікаў, найбольш верагодны пераможца – выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Бэрдымухамэдаў. Туркмэнская апазыцыя не прызнае законнасьць выбараў. Вось што заявіў былы міністар замежных справаў Туркмэністану, а цяпер лідэр апазыцыі ў выгнаньні Аўдзі Куліеў:

(Куліеў: ) “Калі пра гэтыя выбары трэба нешта сказаць, дык гэта тое, што яны не былі законныя, гэта – ня выбар людзей. На маю думку, для таго, каб Туркмэністан стаў на шлях дэмакратычнага разьвіцьця, трэба ў працягу году (або і меншага тэрміну) правесьці сапраўды свабодныя выбары”.

Папярэднія вынікі выбараў чакаюцца пазьней сёньня.

На здымку: білборд з партрэтамі шасьці кандыдатаў на прэзідэнта.
XS
SM
MD
LG