Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых студэнтаў паступова выпускаюць


Радыё Свабода Затрыманых студэнтаў паступова пачалі выпускаць з пастарунку, папярэдне ўзяўшы тлумачэньні. У затрыманых высьвятлялі, зь якой мэтай яны сабраліся ў прыватным доме пад Менскам. 26 актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Згуртаваньне беларускіх студэнтаў” сёньня а 16.30 затрымалі супрацоўнікі міліцыі, калі актывісты намагаліся правесьці зьезд арганізацыі.

Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі затрыманьне тым, што ў міліцыю нібыта паступіў званок аб наяўнасьці ў хаце выбуховага прыстасаваньня. Гэта, паводле міліцыянтаў, і стала прычынай затрыманьня 26-ці актывістаў ЗБС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG