Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня – 124-я ўгодкі з дня нараджэньня генэрала Булак-Балаховіча (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня моладзь у Польшчы і Беларусі адзначыла дзень нараджэньня Станіслава Булак-Балаховіча. Беларускі генэрал нарадзіўся 10 лютага 1883 году.

У польскай сталіцы беларускія студэнты павіншавалі з днём народзінаў Станіслава Булак-Балаховіча ягонага ўнука, таксама Станіслава – ён жыве ў Варшаве, і распаўсюдзілі адмыслова створаны з нагоды гэтай даты сьвяточны плякат.


Плякат да дня нараджэньня беларускага генэрала

Аўген: “Сёньня ёсьць шмат думак наконт таго, за каго ваяваў Булак-Балаховіч. Мы шмат сустракаліся і размаўлялі зь ягоным унукам тут, у Варшаве, і ведаем, што генэрал ваяваў за Беларусь. Таму наш абавязак – памятаць пра яго”,

сказаў нашаму радыё беларускі студэнт з Варшавы Аўген.

Апошнім часам беларусы, якія жывуць у Варшаве, некалькі разоў ушаноўвалі памяць генэрала Балаховіча – ля мэмарыяльнай шыльды, што ўсталяваная непадалёк месца, дзе ён быў забіты, а тасама на месцы барыкадаў, дзе балахоўцы абаранялі Варшаву ад фашыстаў у 1939 годзе.


Беларусы ля мэмарыяльнай шыльды непадалёк ад месца гібелі С.Булака-Балаховіча


Шыльда на месцы барыкады балахоўцаў на вуліцы Граецкай у Варшаве

Адначасова з акцыямі ў Варшаве сьвяткаваньні адбываюцца таксама ва Ўкраіне і на Берасьцейшчыне, дзе пахаваныя жаўнеры войска Балаховіча. Сёньня ў Берасьці маладыя людзі ўсклалі кветкі і запалілі сьвечкі на магілах балахоўцаў.

Наста: “У нас у Берасьці ёсьць могілкі жаўнераў Балаховіча, там крыж стаіць і надпіс таксама па-беларуску ў гонар палеглых жаўнераў”, – сказала Радыё Свабода беларуска Наста, якая ўзяла ўдзел у сёньняшняй акцыі на Берасьцейшчыне.


Станіслаў Булак-Балаховіч – архіўнае фота
XS
SM
MD
LG