Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага


Радыё Свабода Актывісты дэмакратычных арганізацыяў і партыяў 10 лютага наведалі мястэчка Дамачава за 40 кілямэтраў ад Берасьця, дзе ўсталяваны адзіны ў рэгіёне помнік пра падзеі тых часоў.

Вандроўка ў Дамачава была прымеркаваная да 169-х ўгодкаў з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага, які кіраваў нацыянальна-вызваленчым паўстаньнем у 1863-м годзе. Да гэтага паўстаньня далучыліся і сотні прадстаўнікоў мясцовай шляхты і сялянаў зь Берасьцейшчыны, а дзясяткі баёў і сутычак з расейскімі войскамі адбываліся на землях гэтага рэгіёна.

Адзіны ў Берасьцейскай вобласьці помнік, які нагадвае пра тое паўстаньне, усталяваны на тэрыторыі касьцёла сьв.Антонія, што знаходзіцца ў Дамачаве. Паблізу гэтых мясьцінаў, каля вёскі Чэрск, адбываўся бой аднаго з паўстанцкіх атрадаў Каліноўскага супраць рэгулярнага войска расейскай арміі. Помнік у выглядзе крыжа зьявіўся ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, калі большая частка Берасьцейшчыны належала Польшчы. У савецкія часы мясцовыя жыхары здолелі выратваць крыж ад зьнішчэньня.

У касьцёле сьв.Антонія грэка-каталіцкі сьвятар а.Андрэй сёньня адслужыў малебен за беларускі народ, а ўдзельнікі вандроўкі мелі магчымасць атрымаць зьвесткі пра гісторыю паўстаньня. Ля памятнага крыжа моладзь усталявала лямпадкі і ўсклала бел-чырвона-белыя кветкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG