Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апошнія гадзіны "Свабоды" – ад 22-й


Радыё Свабода

Cёньня госьцем "Начной Свабоды" будзе літаратар Сяргей Вераціла, чые творы на гэтым тыдні гучаць у нашай "Начной чытанцы". Мы раскажам пра гадавіну нараджэньня беларускага тэатру, пра спрэчкі вакол архітэктуры "сталінскага" часу ў Менску і Варшаве і пра тое, як сучасная праекціроўка менскіх дамоў дапамагае злодзеям у кватэрных крадзяжах.

Аляксандар Памідораў у перадачы "Гукапіс" скончыць аповед пра гурт "Крыві".

Пасьля 23-й гадзіны – у перадачы "Госьць на Свабодзе" праваабаронца Алесь Бяляцкі адказвае на пытаньні слухачоў, у "Экспэртызе Свабоды" – Ці магчымы дыялёг уладаў і апазыцыі?”, а таксама "Беларуская Атлянтыда" – як паўплывала на беларусаў прыняцьце хрысьціянства.
XS
SM
MD
LG