Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТБМ прапануе вывучаць замежную гісторыю па-беларуску


Радыё Свабода Таварыства беларускай мовы прапанавала абмасадам шэрагу краінаў разгледзіць пытаньне наконт выданьня сваёй айчыннай гісторыі на беларускай мове. У інтэрвію БелаПАН старшыня ТБМ кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў адзначыў, што цягам доўгага часу жыхары Беларусі вывучалі гісторыю іншых краінаў па расейскамоўных вэрсіях, створаных у Маскве.

“Натуральна, што гэтыя кнігі нясуць на сабе адбітак расейскай культуры і мэнтальнасьці, а часта нават імпэрскай псыхалёгіі. У выніку гісторыя краінаў-суседзяў адлюстроўваецца ня з аўтарскай пазыцыі, а з пункту гледжаньня расейскай гісторыяграфіі”, – падкрэсьліў навукоўца. Разам з тым, паводле ягоных словаў, летась польскі дыплямат Мар’ян Семаковіч, які добра валодае беларускай мовай, падрыхтаваў і выдаў гісторыю Польшчы па-беларуску.

Кіраўніцтва ТБМ прапанавала амбасадарам шэрагу краінаў паўтарыць досьвед польскіх калегаў, перакласьці арыгінальыня гісторыі іхных дзяржаваў на беларускую мову без расейскіх пасярэднікаў. Адпаведныя лісты былі накіраваныя амбасадарам Баўгарыі й Кітаю, вядуцца перамовы з амбасадамі Нямеччыны ды Ізраілю.
XS
SM
MD
LG