Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькам сацыёляга Вардамацкага пагражалі расправаю


Паводле БелПАН Як паведаміў агенцтву БелаПАН доктар сацыялягічных навук Андрэй Вардамацкі, учора пасьля ягонага выступу ў Брусэлі, у рамках слуханьняў Эўрапейскага парлямэнту аб сытуацыі ў Беларусі, 80-гадовая маці Вардамацкага атрымала ананімныя тэлефанаваньні.

Паводле слоў маці Андрэя Вардамацкага, “дзіўны голас” заявіў, што “заўтра раніцаю вы будзеце зьнішчаныя”. Празь некаторы час тэлефанаваньне паўтарылася. Пра гэтыя званкі было паведамлена ўчастковаму міліцыянту і суседзям.

У інтэрвію агенцтву БелаПАН Андрэй Вардамацкі выказаў спадзяваньне, што гаворка ідзе ўсё ж пра псыхалягічны ціск, а не рэальную фізычную расправу.

Даклад, прадстаўлены кіраўніком лябараторыі “Новак” Андрэем Вардамацкім у Брусэлі, быў прысьвечаны розным аспэктам стаўленьня жыхароў Беларусі да Эўрапейскага Зьвязу. У прыватнасьці, там падаваліся вынікі сацыялягічнага апытаньня, згодна зь якімі 19,3 % беларусаў ведаюць пра новую стратэгію Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG