Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агляд друку: прадпрымальнікі рыхтуюцца да акцыі пратэсту


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ за 9 лютага.

Прадпрымальнік з Горадні Валеры Леванеўскі ў інтэрвію “Народнай волі” заяўляе, што незарэгістраваныя структуры прадпрымальніцкага руху рыхтуюць акцыі пратэсту. Гэта выклікана ўказам прэзыдэнта пра абмежаваньне права індывідуальных прадпрымальнікаў наймаць на працу больш як трох чалавек, прычым і гэтыя тры маюць быць толькі сваякамі.

“Народная воля” сёньня дасьледуе праблему фінансавай забясьпечанасьці сельскай гаспадаркі на веснавую сяўбу. Журналісты даведаліся, што павышэньне цэнаў на паліўна-змазачныя матэрыялы патрабуе дадаткова 70 мільёнаў даляраў. Пытаньне дня: дзе іх узяць?

Яшчэ адна навіна – у загалоўку “Народнай волі”: “Нявестка Лукашэнкі можа ўзначаліць найлепшую гімназію ў Менску”. Газэта правярае чуткі ад бацькоў і дзяцей сталічнай гімназіі №16, былы дырэктар якой асуджаны нядаўна да васьмі гадоў турмы за атрыманьне хабару.

Пінская газэта “Мясцовы час” друкуе камэнтар да стратаў на гарадзкіх цеплатрасах. Тлумачыць рэдактар Віктар Ярашук:

Ярашук: “Пасьля таго, як выпаў сьнег, на шматлікіх вуліцах і ля дамоў вялікія праталіны. Дзе сьнег падае, там і плыве, бо пад ім праходзяць цеплатрасы. Наш карэспандэнт зьвярнуўся да супрацоўнікаў цеплавых сетак і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, каб яны патлумачылі: хто ўсё-такі аплачвае гэтыя страты цяпла”.

Акрамя тлумачэньня начальнікаў, газэта друкуе лічбы значна павялічанай для насельніцтва гораду аплаты за цяпло.

Пра пакуты жыхароў вёскі Цюралі ля Маладэчна ва ўмовах энэргетычнага канфлікту Беларусі і Расеі піша сёньня “Рэгіянальная газета”. Са словаў журналіста Сяргея Занькі, збоі ў электразабесьпячэньні цягнуліся больш як месяц:

Занька: “Не для ўсіх гэты пэрыяд прайшоў лёгка.У мэтах бясьпекі жыхароў штодзень адключалі электрычнасьць. Наш карэспандэнт запісаў водгукі людзей, у якіх здараліся непрыемнасьці”.

Сяргей Занька паведаміў, што ў Цюралях цяпер больш як 400 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG