Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адчуваюць людзі наступствы энэргетычнага канфлікту з Расеяй?


Радыё Свабода, Менск Пытаньне тыдня Беларускай Свабоды людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт Альгерд Невяроўскі.

Спадарыня: “Я на пэнсіі, і на маім дабрабыце гэта ніяк не адбіваецца. Як жыла бедна, так і жыву”.

Спадарыня: “Я ў дэкрэтным адпачынку, таму істотна не паўплывала. Вось выйду на працу, і тады будзе адчувальна”.

Спадар: “Не, бо я сваё жыцьцё ладжу незалежна ад таго, што робіць дзяржава. Дзяржава павінна цалкам аплачваць даўгі. Не разумею, чаму нашая краіна ня можа плаціць свае даўгі напоўніцу, у той час як Літва, Польшча, Украіна гэта робяць. І нядрэнна жывуць. Я лічу, што мае суайчыньнікі й я павінны адчуваць у гэтай палітычнай валтузьні пэўны комплекс непаўнавартаснасьці. Я б з задавальненьнем плаціў Расеі паводле эўрапейскай калькуляцыі — толькі каб не залежаць ад яе палітычна”.

Спадарыня: “Я пакуль нічога не адчула і ўсім вельмі задаволеная. Думаю, што палітыка нашай дзяржавы вельмі разумная, усё будзе добра”.

Спадар: “Яшчэ пакуль я нічога не адчуў. Не разабраўся, што да чаго. А там пажывем, пабачым”.

Спадар: “Пакуль не, бо за студзень за кватэру яшчэ не плаціў. Вось і пабачым — паўплывае гэта ці не”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG