Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г.Кіркілас: «Магчыма, Беларусь пойдзе дэмакратычным шляхам разьвіцьця”


Радыё Свабода Дэкляраванае Менскам жаданьне палепшыць стасункі з Захадам пасьля энэргетычнага канфлікту з Масквой можа быць знакам таго, што Беларусь пойдзе па дэмакратычным шляху разьвіцьця, лічыць прэм’ер-міністар Літвы Гедымінас Кіркілас.

“Магчыма, у Беларусі, у яе ўрадзе адбываецца ўсьведамленьне таго, што аднабаковая палітыка не прыносіць добрых вынікаў, асабліва ў такой палітычнай сытуацыі, у якой знаходзіцца Беларусь. Калі гэты паварот з’яўляецца знакам таго, што ў Беларусі мяняецца сытуацыя, магчыма, дзякуючы гэтаму ўсьведамленьню, Беларусь хаця б нямнога паверне на шлях дэмакратыі”, сказаў кіраўнік літоўскага ўраду ў інтэрвію літоўскай радыёстанцыі Ziniu radijas.

Адказваючы на пытаньне, ці магчымы дыялёг літоўскіх уладаў з Аляксандрам Лукашэнкам, Кіркілас сказаў: “Я думаю, што і такія спробы можна рабіць. Любыя зьмены ў Беларусі ў бок дэмакратыі, калі гэта атрымаецца зрабіць мірным чынам, шляхам перамоваў і дамоўленасьцяў, былі б станоўчымі”.
XS
SM
MD
LG