Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: “Транспартнікам Расеі і Беларусі трэба за стол перамоваў”


Уладзімер Глод, Менск У міністэрстве замежных справаў Беларусі лічаць, што транспартнікам Расеі і Беларусі трэба садзіцца за стол перамоваў. Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў, адказваючы на пытаньне, як у Менску ацэньваюць рашэньне Расеі не даваць беларускаму боку дазволы на перавозку грузаў у і з трэціх краінаў, заявіў наступнае.

Папоў: “У гэтай справе існуе дамова яшчэ ад 1992 году, і таму, калі нешта зьмянілася за гэты час, то трэба экспэртам з абодвух бакоў садзіцца за стол перамоваў. Гэта сур’ёзная справа, паколькі што год мільёны тонаў грузаў ідуць празь Беларусь, як у Расею, так і ў краіны Эўропы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG