Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Транзытная блякада


Радыё Свабода Міністэрства транспарту Расеі ня лічыць магчымым выдзеліць беларускаму боку расейскія дазволы на перавозку грузаў у і з трэціх краінаў з прычыны таго, што ўрад Беларусі да сёньня не прыняў мераў дзеля паляпшэньня ўмоваў транзыту расейскіх грузаў з Калінінградзкай вобласьці. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Міністэрства транспарту Расеі.

Далей у паведамленьні канстатуецца, што з студзеня 2007 года беларускія мытныя органы даглядаюць усе расейскія тавары, якія ідуць з Калінінградзкай вобласьці транзытам цераз Беларусь на астатнюю частку тэрыторыі Расеі, а таксама ў абавязковым парадку канваююць транспартныя сродкі, паведамляе Прайм-ТАСС.

У выніку гэтых мераў на беларуска-літоўскім участку мяжы сабралася шмат транспартных сродкаў у чаканьні афармленьня працэдуры дастаўкі і прыбыцьця нарадаў канвою. Акрамя таго, гэта прывяло да дадатковых фінансавых марнаваньняў за афармленьне электронных і папяровых дакумэнтаў кантролю дастаўкі тавараў, за аплату канвою, а таксама за прастой кожнага транспартнага сродку ў пунктах прыняцьця апавяшчэньняў на расейска-беларускай мяжы.

У мэтах вырашэньня сытуацыі на расейска-беларускай мяжы Фэдэральная мытная служба Расеі ў сярэдзіне студзеня афіцыйна зьвярнулася ў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі з прапановамі па ўрэгуляваньні сытуацыі. Да сёньня ўрад Беларусі ніякіх мераў не прыняў.Міністэрства транспарту Расеі ня лічыць магчымым разглядаць пытаньне аб выдзяленьні беларускаму боку расейскіх дазволаў на перавозкі грузаў ў і з трэціх краінаў у сувязі з тым, што да цяперашняга часу ўрад Беларусі не прыняў мераў дзеля паляпшэньня ўмоваў транзыту расейскіх грузаў з Калінінградзкай вобласьці.

Раней старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандар Шпілеўскі заявіў, што Беларусь не адменіць узмоцненага мытнага кантролю калінінградзкіх грузаў, калі Расея не кампэнсуе стратаў за грузы, якія не дайшлі да пункту прызначэньня і “згубіліся” ў Беларусі.

Беларускі бок сьцьвярджае, што ўзмоцнены мытны кантроль быў уведзены пасьля таго, як падчас праверак выявілася, што працэдура “калінінградзкі транзыт” актыўна выкарыстоўвалася для арганізацыі незаконнага ўвозу тавараў на тэрыторыю Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG