Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь у “чорным” абаронным сьпісе ЗША


Радыё Свабода Адміністрацыя Джорджа Буша ўвяла забарону на ўсе абаронныя пастаўкі з ЗША ў Вэнэсуэлу і ўнесла яе ў сьпіс краінаў, якім ліцэнзіі на такія пастаўкі больш не даюцца.

“Палітыкай ЗША з’яўляцца адмова ў выдачы ліцэнзій ды іншых дазволаў на экспарт і імпарт абаронных тавараў і абаронных паслугаў, якія прызначаныя для пэўных краінаў альбо якія паступаюць з гэтых краінаў. Дадзеная палітыка распаўсюджваецца на Беларусь, Кубу, Іран, Паўночную Карэю, Сырыю, Вэнэсуэлу і Віетнам”, гаворыцца ў тэксьце распараджэньня, падпісанага намесьнікам Дзяржсакратара ЗША ў справе кантролю над ўзбраеньнямі і міжнароднай бясьпекі Робэртам Джозэфам.

Як паведамілі РИА Новости ў Дзярждэпартамэнце ЗША, адпаведнае распараджэньне было падпісана 12 студзеня, але набыло моц 7 лютага. Распараджэньне ўносіць карэктывы ў дзейны ў ЗША адміністрацыйны дакумэнт “Парадак вядзеньня міжнароднага гандлю зброяй”, на аснове якога рэгулююцца ўсе экспартна-імпартныя апэрацыі абароннага характару.

У “чорным сьпісе” знаходзяцца Беларусь, Куба, Іран, Паўночная Карэя, Сырыя і Віетнам, для якіх забароненая выдача ліцэнзій на абаронныя экспартныя пастаўкі, а таксама Бірма, Кітай, Лібэрыя, Самалі і Судан, у дачыненьні да якіх працягвае дзейнічаць “эмбарга на пастаўкі ўзбраеньняў”.
XS
SM
MD
LG