Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс падзеяў: чацьвер, 8 лютага


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Дэпутаты Эўрапарлямэнту абмяркуюць сытуацыю ў Беларусі. У Брусэль спэцыяльна прыехалі былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч, сацыёляг Андрэй Вардамацкі, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна і старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Вячорка: “Буду адкрываць там сэсію, якая прысьвечаная патэнцыялу дэмакратычных зьменаў у Беларусі. Мой мэсыдж дэпутатам Эўрапарлямэнту будзе такі: сытуацыя дазваляе пачаць разьвязваць “беларускі вузел”.

*** Дакладна год таму газэта “Салідарнасць” спыніла выхад як друкаванае выданьне і цяпер існуе толькі ў выглядзе інтэрнэт-выданьня. Рэдактар Аляксандар Старыкевіч з аптымізмам падводзіць вынікі існаваньня ў інтэрнэт-прасторы.

Старыкевіч: “Лічу, мы спрацавалі гэты год на добрую чацьвёрку. У нас зьявілася свая аўдыторыя. Можа, пакуль што яна не такая вялікая, як хацелася б, але... Фактычна штодня мы маем болей за тысячу наведнікаў, і, калі ўлічыць, што мы стартавалі з нуля, гэта я лічу пэўным дасягненьнем”.

*** У Лідзкім краязнаўчым музэі закончваецца падрыхтоўка экспазыцыі, прысьвечанай 200-годзьдзю славутага мастака і краязнаўцы Напалеона Орды. Рэдактар газэты “Наша слова” Станіслаў Суднік расказаў пра ўклад суполкі Таварыства беларускай мовы ў падрыхтоўку экспазыцыі.

Суднік: “Нашаму музэю зробім вялікі падарунак, хаця б, як кажуць, на гадзіну, але потым, можа, і назаўсёды. Перадамо прывезены зь Вільні альбом, дзе ўпершыню ў колеры выдадзена 260 малюнкаў Напалеона Орды. Такія выдатныя малюнкі, прыкладам, шмат малюнкаў Нясьвіжу, якіх я ніколі ня бачыў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG