Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каросас: "Беларусі трэба прыняць дэмакратычныя каштоўнасьці"


Радыё Свабода Літоўскія палітыкі камэнтуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі інфармацыйнаму агенцтву Reuters наконт жаданьня нармалізаваць стасункі з Захадам. Старшыня парлямэнцкага камітэту па замежных справах прафэсар Юсьцінас Каросас сказаў Радыё Свабода:

Каросас: “Беларусь знаходзіцца ў Эўропе, яна павінна жыць разам з Эўропай. Бяз такога супрацоўніцтва Беларусі складана было ў часе газавага і нафтавага крызысу.

Але жадаючы кантактаваць з Эўропай, трэба абавязкова выканаць адну умову – а менавіта, прыняць асноўныя дэмакратычныя каштоўнасьці. Лукашэнка да гэтага, здаецца, не гатовы.

Але тое, што Лукашэнка кажа, што хоча супрацоўнічаць з Захадам, дазваляе думаць, што ён пачне разумець, што тут неабходныя пэўныя каштоўнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG