Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адмовіў ліквідатару Васілю Сіліверсту


Любоў Лунёва, Менск У судзе Першамайскага раёну Менску Васілю Сіліверсту адмовілі ў задавальненьні скаргі. Былы вайсковец, які ліквідаваў наступствы чарнобыльскай катастрофы, падаваў скаргу на рашэньне экспэртнага савету Міністэрства аховы здароўя.

Паводле высновы сямнаццаці экспэртаў, у Беларусі навуковыя дасьледаваньні не пацьвердзілі, што на стан здароўя ліквідатараў паўплывала радыяцыя.

Сіліверст: “Калі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на сёньняшні дзень ня мае дасьледаваньняў, як узьдзейнічала радыяцыя на вайсковых ліквідатараў, якія доўгі час жылі й працавалі ў вельмі забруджанай зоне, то мы Міністэрству аховы здароўя дапаможам сваім жыцьцём і сваім здароўем. Мы будзем выходзіць з прапановай да прэзыдэнта Ўкраіны — дапамагчы нам вырашыць гэтую праблему, таму што мы ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы на тэрыторыі Ўкраіны”.

Васіль Сіліверст гатовы заўтра, 8 лютага, распачаць галадоўку. Ён не аднойчы трымаў галадоўку ў Калінкавічах, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемаў ліквідатараў.
XS
SM
MD
LG