Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамельчукі пра наступствы энэргетычнага канфлікту з Расеяй


Радыё Свабода Ці адчулі беларусы наступствы энэргетычнага канфлікту з Расеяй? На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.

Спадар: “Я ня ведаю, як гэта ў іх заварылася, але гэты канфлікт мы ўжо адчулі. Я цяпер заплаціў за цяпло дзесьці на дваццаць тысяч беларускіх рублёў болей, чым папярэдні раз. У мяне двухпакаёвая кватэра, я за яе аддаў 55 тысяч — толькі за цяпло. Раней я плаціў 35—37 тысяч — у залежнасьці ад тэмпэратуры”.

Маладая кабета: “Канечне, адбілася. Электрасьвятло, многія харчы ў крамах падаражэлі. Газ у балёнах раней каштаваў 21 тысячу, цяпер — 26. На 5 тысяч падаражэў”.

Спадар: “Трэба было пятнаццаць гадоў таму думаць пра бюджэт, пра газ — пра ўсё”.

Пэнсіянэрка: “Ня ведаем, як мы будзем разьлічвацца. Пэнсія ў мяне, напрыклад, 280 тысяч. Ведаеце, пральнай машыны ня ўключыш лішні раз, сьвятла ня ўключыш. На гэтым усё эканоміш, эканоміш…”

Пэнсіянэрка: “У мяне двухпакаёўка падаражэла амаль на 12 тысяч. Пэнсія 290 тысяч. Як жыць? А пэнсію невядома калі павялічаць. У газэце пісалася, што ў студзені, лютым яны ня будуць падвышацца”.

Пэнсіянэрка: “Я яшчэ не атрымлівала квіткоў, так што нічога ня ведаю”.

Пэнсіянэрка: “Калі тарыфы падвысілі, то на пэнсійным бюджэце гэта адаб’ецца”.

Спадар: “Мы з Лукашэнкам ніколі добра жыць ня будзем: вечна цэны будуць падымацца”.

Маладая кабета: “Плаціць болей трэба за газ, за сьвятло. Заробкаў ён не павялічвае, а цэны падвышае”.

Пэнсіянэр: “Пакуль нічога не адчуў. Плацяжоў у гэтым месяцы яшчэ ня было. І пэнсіі пакуль не атрымліваў”.

Спадарыня: “У нас 150—180 тысяч на месяц за камунальныя плацяжы трэба аддаць. Раней меней плацілі”.

Пэнсіянэрка: “Мы яшчэ нічога не адчулі, яшчэ не плацілі ў гэтым месяцы за камуналку, таму і ня ведаем, як на нас адаб’ецца. Чулі, што будуць падвышацца цэны, але гэтаму ня надта верым. Нас пераканалі, што цягам году ўсе камунальныя плацяжы падвысяцца ня болей як на пяць даляраў. Калі на дванаццаць ці колькі там працэнтаў вырастуць плацяжы — то гэта вельмі шмат”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG