Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія: Нармалізацыя адносінаў пасьля палітычных рэформаў


Радыё Свабода Прэсавая сакратарка Эўракамісіі Эма Адвін, камэнтуючы ўчарашнія заявы Аляксандра Лукашэнкі аб негатовасьці кіраўніцтва Беларусі да палітычных рэформаў, якія прапануе Эўразьвяз, заявіла для Радыё Свабода:

Адвін: “Мы далі вельмі ясна зразумець, што хацелі б мець з Беларусьсю такія дачыненьні, каб мы маглі б распаўсюдзіць на Беларусі такія самыя выгоды ад Эўрапейскай палітыкі суседзтва, якія маюць Украіна і Малдова. Гэта датычыць ня толькі дыялёгу, але і канкрэтнай падтрымкі.

Мінулай восеньню мы акрэсьлілі ўсё рэчы, якія можам прапанаваць Беларусі, калі палітычныя рэформы будуць мець месца. Мы хочам пабачыць такія рэформы, перш чым зможам нармалізаваць адносіны. Нам патрэбен партнэр ад Беларусі на тым баку стала перамоваў, які падзяляў бы наш інтарэс у дэмакратыі, правах чалавека і вяршэнства закону. Але цяпер мы не маем такога партнэра”.

Камэнтуючы ўчарашнія заявы Аляксандра Лукашэнкі аб жаданьні наладзіць больш шчыльны дыялёг з Захадам, Эма Адвін заявіла “Свабодзе”, што пакуль Эўразьвяз не заўважыў сыгналаў аб пазытыўных зьменах у Беларусі:

Адвін: “Важнейшая рэч, якую мы чакаем, вельмі канкрэтная, -- мы хочам пабачыць вызваленымі з турмаў Аляксандра Казуліна і іншых палітычных дзеячаў у Беларусі. Гэта стала б важным сыгналам. Акрамя таго мы чакаем большага супрацоўніцтва Беларусі з Радай Эўропы, выдачы беларускай візы прадстаўніку АБСЭ ў справе свабоды слова, а таксама, нарэшце, станоўчага рашэньня па нашым запыце аб адкрыцьці прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску. Гэта ўсё было б канкрэтнымі крокамі дзеля таго каб паказаць нам, што ёсьць жаданьне адкрыць новую старонку ў нашых дачыненьнях. Але ў інтэрвію Reuters спадар Лукашэнка зазначыў, што нашы прапановы з’яўляюцца нерэальнымі патрабаваньнямі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG