Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Раманчук: “Лукашэнка перабольшвае страты, каб выглядаць героем”


Радыё Свабода Падвышэньне коштаў на нафту і газ Лукашэнка назваў “барбарскай акцыяй Расеі”. Ён заявіў, што страты будуць каштаваць Беларусі 5 мільярдаў даляраў, што складае да 10% валавога ўнутранага прадукту. Эканаміст Яраслаў Раманчук аспрэчвае гэтыя падлікі:

Раманчук: “Лукашэнка проста заўжды перабольшвае страты. Раней ён заяўляў пра 3,5 мільёна даляраў, а сёньня гэта ўжо 5 мільярдаў даляраў. А ў існасьці, калі зьверыць балянс, лічбы стратаў значна меншыя.

Я лічу, што Лукашэнка знарок так робіць — каб пасьля заявіць, што, маўляў, такі быў магутны ўдар нам у сьпіну, а мы ўсё выкарысталі й здолелі пераадолець крызыс”.
XS
SM
MD
LG