Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на "Свабодзе" – Алесь Бяляцкі


Радыё Свабода Праваабаронца, адзін з намінантаў на апошнюю Нобэлеўскую прэмію міру Алесь Бяляцкі адказаў на пытаньні слухачоў Свабоды. Адказы слухайце сёньня ў вечаровым эфіры.

Алесю Бяляцкаму 45 гадоў. Нарадзіўся ў Карэліі, вышэйшую адукацыю атрымаў у Гомельскім унівэрсытэце, пасьля асьпірантуруы ў Інстытуце літаратуры амаль дзесяць гадоў кіраваў музэем Максіма Багдановіча. Быў сярод заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, спрычыніўся да выпуску самвыдавецкага часопісу “Бурачок”. Аўтар кнігі эсэ “Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера”.

Дэпутат сталічнага гарсавету (1992-1996), сябра Аргкамітэту БНФ “Адраджэньне” (1988), быў намесьнікам старшыні партыі БНФ.

З 1996 – кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”, забароненага ўладамі ў 2003 годзе.

Што найперш непакоіць Алеся Бяляцкага цяпер?

– З аднаго боку беларускія ўлады спрабуюць дэкляраваць пачатак дыялёгу з Эўразьвязам і з эўрапейскімі краінамі, а зь іншага – заведзеныя новыя крымінальныя справы супраць “маладафронтаўцаў”... Унутры краіны рэжым працягвае палітыку задушэньня ўсяго дэмакратычнага і свабоднага. На сёньняшні дзень пачаць зь ім перамовы – не-маг-чы-ма!..

7 лютага прайшла онлайн-канфэрэнцыя з Алесем Бяляцкім. Тэкст онлайну чытайце на старонцы форуму svaboda.org/forum
XS
SM
MD
LG