Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Вячорка: “У крызіснай сытуацыі Лукашэнка ня зьменіць паводзінаў”


Радыё Свабода У інтэрвію Reuters кіраўнік Беларусі заявіў, што краіны Эўропы і цяпер, і заўсёды “выстаўлялі для нас непрымальныя ўмовы” для супрацоўніцтва. Вось як гэтую заяву камэнтуе старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка:

Вячорка: “У дадзеным выпадку Лукашэнка зблытаў займеньнікі. Ён гаворыць “мы”, а трэба гаварыць канкрэтна — “я”. Рэч у тым, што беларусы і ёсьць эўрапейцы. І тыя ўмовы, што сфармулявала цяпер Эўракамісія, — дванаццаць умоваў дэмакратызацыі — гэта ёсьць умовы, у якіх павінен жыць і беларускі народ.

Свабодна выбіраць для сябе ўладу і перавыбіраць тую, якая не задавальняе. Мець свабоду на інфармацыю. Мець адкрытую краіну. Мець свабоду эканамічнай ініцыятывы.

Калі для Лукашэнкі гэтыя ўмовы (а яны ёсьць унутраныя і ўласьцівыя нашай беларускай цывілізацыі) непрымальныя, то ён памыліўся краінай. Даводзіцца скептычна ставіцца да заявы, што ён і праўда ў цяперашняй крызыснай і небясьпечнай для нашай незалежнасьці сытуацыі зьменіць сваіх паводзінаў”.
XS
SM
MD
LG