Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: чыноўнікаў вэртыкалі звальняюць за непрыбраны сьнег


Радыё Свабода На пазачарговым паседжаньні Берасьцейскага аблвыканкаму абмяркоўвалі толькі неадрамантаваны дах лёгкаатлетычнага манэжу і непрыбраны сьнег на вуліцах і дарогах.

На паседжаньні пастанавілі вызваліць ад займанай пасады дырэктара манэжу, кіраўніка абласной спартовай управы, намесьніка старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму і дырэктара гарадзкой жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Яшчэ зь дзясятак чыноўнікаў мясцовай вэртыкалі атрымалі вымовы.

На паседжаньні адзначалася, што вялікі сьнегапад на Берасьцейшчыне адбыўся яшчэ тыдзень таму, але камунальныя і дарожныя службы не сьпяшаліся чысьціць вуліцы.

Што да новага лёгкаатлетычнага манэжу, дык там з-за нядбайнага рамонту даху вада трапіла на спартовую пляцоўку, абсталяваную дарагім пакрыцьцём.
XS
SM
MD
LG