Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Оргіш: “Часу сыходу Лукашэнкі не давядзецца чакаць доўга”


Радыё Свабода У інтэрвію агенцтву Ройтэрз Аляксандар Лукашэнка заявіў, што калі яму дазволіць здароўе, ён будзе такі ж актыўны, як цяпер, — і не пакіне палітычнай дзейнасьці. Лукашэнка: “Дай Бог за гэтыя чатыры гады мне выканаць тое, што я абяцаў свайму народу. Калі я гэта зраблю і здароўе мне дазволіць, я буду актыўным дзейным чалавекам, я не маю намеру сыходзіць з палітычнай барацьбы”. .

А вось што заяўляе з гэтай нагоды доктар філязофскіх навук прафэсар Вячаслаў Оргіш:

Оргіш: “Лукашэнка, не зважаючы на ўсе палітычныя абставіны і акалічнасьці, якія суправаджаюць ягоную палітыку — і, на мой погляд вельмі няўдала, ён усё-такі не пакідае думкі, каб заставацца пры ўладзе вечна. Да таго часу, пакуль Бог пакліча яго да сябе.

Ну але гэта ягоны суб’ектыўны намер. А на мой погляд, існуюць аб’ектыўныя сацыяльна-палітычныя абставіны, што ўсё-такі прымусяць яго сысьці. І гэтага часу не давядзецца доўга чакаць”.
XS
SM
MD
LG