Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лябедзька: “Гэта рэўнасьць палітыка, час якога заканчваецца”


Радыё Свабода У інтэрвію агенцтву Ройтэрз Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў заходнюю палітыку ў дачыненьні да беларускай апазыцыі.

Лукашэнка: “Захад сёньня супрацоўнічае нават не з апазыцыяй, а з маленькай кучкай адшчапенцаў унутры нашай краіны, сябрамі камандзе прэзыдэнта Лукашэнкі, якія не адбыліся. Усе калісьці былі ў маёй камандзе, былі дзесьці побач і спавядалі адну і тую ж ідэалёгію. Але партфэлі атрымалі занадта маленькія, таму яны пайшлі ў апазыцыю. І цяпер яны на гэтым зарабляюць робяць грошы. Гэта іхны бізнэс. Вы ім даеце грошы -- ім добра. Вось і ўся апазыцыя”.

Гэтыя заявы камэнтуе старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

Лябедзька: “Для Захаду гэта не такая ўжо “малая група”. Мяркую, што на ўзроўні Эўразьвязу, міжнародных арганізацыяў (як Рада Эўропы) будуць з павагай ставіцца толькі тады, калі гэта сур’ёзны партнэр. Таму ў дадзеным выпадку словы Лукашэнкі разыходзяцца з палітыкай і падыходамі міжнароднай супольнасьці. Хто мае рацыю — міжнародная супольнасьць ці Лукашэнка? Дастаткова паглядзець на вынікі працы Эўразьвязу, іншых інстытуцыяў і Аляксандра Лукашэнкі — хто якога выніку дамогся. Я мяркую, што адказ не запатрабуе камэнтароў.

А тое, што Лукашэнка ніяк ня можа забыцца, што ёсьць такая група, якая на сябе перацягвае значную частку кантактаў і камунікацыяў. Гэта проста такая палітычная рэўнасьць палітыка, час якога заканчваецца”.
XS
SM
MD
LG