Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэн Ст’юарт: “Ад ураду Беларусі мы чакаем канкрэтных, пазытыўных крокаў”<b/>


Іна Студзінская, Менск Сёньня амбасадар Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі спадарыня Карэн Ст’юарт выказалася адносна заяваў Аляксандра Лукашэнкі інфармацыйнаму агенцтву Reuters наконт жаданьня нармалізаваць стасункі з Захадам. Якіх крокаў чакае ўрад ЗША ад Беларусі, каб гэта стала рэчаіснасьцю?

Ст’юарт: “Мы чакаем канкрэтных, пазытыўных крокаў у пляне правядзеньня палітычнай і эканамічнай рэформаў. Мы ўжо не раз ўзгадвалі, якія гэта могуць быць крокі. Адным зь іх магло б стаць вызваленьне людзей, што зараз знаходзяцца ў зьняволеньні па матывах, якія мы лічым палітычнымі. Таксама гэта спыненьне перасьледу няўрадавых арганізацыяў і незалежных сродкаў масавай інфармацыі. У эканамічным пляне гэта маглі б стаць зьмены і рэальныя рэформы да лепшага”.

Што да затрыманьня 4 лютага вялікай групы сяброў незарэгістраванай арганізацыі Малады фронт, спадарыня Ст’юарт сказала наступнае:

Ст’юарт: “Калі мы ў панядзелак пачулі пра гэтыя затрыманьні, гэта выклікала ў нас заклапочанасьць. Мы вельмі спадзяемся, што беларускія ўлады выпусьцяць тых двух актывістаў, якія яшчэ знаходзяцца ў зьняволеньні. І, як заўсёды, мы будзем заклікаць да таго, каб захоўваліся правы гэтых людзей, і каб зь імі абыходзіліся належным чынам”.
XS
SM
MD
LG