Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Вы ж, адмовіўшыся весьці свой народ за цывілізацыяй, і загналі Беларусь у яму”.


Радыё Свабода Агляд званкоў на Свабоду за сераду, 7 лютага. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон Свабоды — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22-24.

Спадар: “Толькі што скончылася паседжаньне ўкраінскага парлямэнту, якое я слухаў вельмі ўважліва. Там абсалютна большасьцю, канстытуцыйнай большасьцю быў прыняты закон, які забараняе любому дзяржаўнаму чыноўніку, уключна з прэзыдэнтам і прэм’ер - міністрам, прадаваць газатранспартныя сыстэмы Ўкраіны і Расеі. А ці здольныя нашы дэпутаты на такі гераічны ўчынак? Можа і яны калі-небудзь асьмеляцца?”

Анатоль, Гомель: “Мне хацелася б падзяліцца наступным уражаньнем. Усім вядома, як актыўна і вельмі эфэктыўна змагаецца ўлада супраць апазыцыі. Не пасьпеюць газэту “Народная Воля,” напрыклад, выпусьціць, праз мяжу перавезьлі з Расеі, яе тут жа арыштавалі. Гэта было абуральна падчас апошняй прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Я ў ёй удзельнічаў. Тут жа наляцеў АМАП у колькасьці некалькіх дзясяткаў чалавек на дзесяць чалавек апазыцыянэраў, якія сабраліся. Амапаўцаў у некалькі разоў больш. Знайшлі і кватэру, якую мы займалі. І тады нас усіх давай арыштоўваць. І яшчэ шмат прыкладаў можна прывесьці. Вельмі эфэктыўная праца гэтых сьледчых і вышуковых органаў. І вось учора я глядзеў праграму “Выбар” па ОНТ, што ўвесь горад Гомель знаходзіўся пад уладай крымінальнай структуры амаль што дзесяць год! І ўлада гэтага ня бачыла ці што? Вось зьдзіўляе, чаму нашы апазыцыянэры Мілінкевіч і іншыя маўчаць пра гэта. Ці яны ня ведаюць пра гэта? Гэта ж дыскрэдытацыя! Поўная дыскрэдытацыя ўлады ў Беларусі! Што гэта за ўлада, калі ўвесь абласны горад знаходзіцца пад уладай крыміналу, і дзясяткі людзей закатаваны і забітыя гэтымі крымінальнымі структурамі?! У добрай дзяржаве такая ўлада сыходзіць у адстаўку разам з прэзыдэнтам, а тут апазыцыя маўчыць. Мяне гэта абурае”.

Спадар: “Аляксандр Рыгоравіч, успомніце свае словы: “Я свой народ за цывілізаваным сьветам не павяду!” А сёньня? Даючы інтэрвію ангельскаму агенцтву, Вы сказалі: “Мы пойдзем за цывілізацыяй, дайце нам выйсьці зь ямы!” Дык Вы ж, адмовіўшыся весьці свой народ за цывілізацыяй, і загналі Беларусь у яму”.

Марчук Юлія, Берасьце: “Я вучуся ў Музычнай гімназіі і іграю на цымбалах. Я хачу даведацца, ці магу я вучыцца ў Польшчы на такім інструмэнце ў вышэйшых навучальных установах. І якія ўмовы паступленьня для беларусаў з польскімі каранямі”.
XS
SM
MD
LG