Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П. Марцаў: “Сыстэма выключае свабоду слова”


Алег Грузьдзіловіч, Менск 15 гадоў таму выйшаў першы нумар “Белорусской деловой газеты”.

“Гэта быў год адраджэньня беларускай дзяржаўнасьці, у краіне пачаліся перамены, зьявілася магчымасьць праявіць ініцыятыву”, -- згадвае Пётар Марцаў 1992-і год, калі ён, былы супрацоўнік дзяржаўнага агенцтва навінаў БелТА заснаваў газэту “Біржы і банкі. Беларуская дзелавая газэта”. За кароткі час “БДГ” стала ў шэраг самых ўплывовых незалежных выданьняў Беларусі. Не зважаючы на рэпрэсіі, яе наклад рос. У газэты зьявіліся дадаткі “Імя” і “Для службовага карыстаньня”. Але, як кажа выдавец Пётр Марцаў, “ягоная газэта цалкам паўтарыла лёс краіны, дзе была пабудавана сыстэма, якая выключае свабоду слова”.

Зараз выпуск “БДГ” прыпынены, газэта існуе толькі ў варыянце інтэрнэт-сайту, але супрацоўнікі рэдакцыі мяркуюць, што яна яшчэ вернецца да чытачоў і ў звычайным выглядзе.
XS
SM
MD
LG