Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абірае курс на “шматвэктарную ізаляцыю”?


Радыё Свабода Шматвэктарная палітыка Аляксандра Лукашэнкі прадоўжылася літаральна пару тыдняў.

14 студзеня ён дзякаваў Эўразьвязьаязу і ЗША за падтрымку ў беларуска-расейскай энэргетычнай вайне і казаў, што Беларусь гэтага ніколі не забудзе. Яшчэ больш шчодрыя і авансы рассыпаліся Захаду ў інтэрвію нямецкай газэце Die Welt- гаварылася там і пра альянс краінаў транзіцёраў і спажыўцоў энэргіі, і пра магчымасьць продажу беларускіх прадпрыемстваў заходняму бізнэсу і пра шмат што іншае. Адзінае, пра што не казаў Лукашэнка ў інтэрвію Аляксандру Рару – дык гэта пра магчымасьць дэмакратызацыі Беларусі.

Лукашэнка чакаў, што Захад адкрые Беларусі свае абдымкі...

Фактычна на продаж выстаўлялася роля Беларусі як новага геапалітычнага апанэнта Расеі. Прыкладна гэтак жа ў свой час князь Вітаўт, сварачыся з князям Ягайлам, дамаўляўся аб сумесных дзеяньнях з учорашнімі ворагамі – крыжакамі. Жмудзь –гэта значыць цяперашнюю Літву, Вітаўт у абмен на падтрымку абяцаў аддаць Ордэну тройчы. Так што гандаль, распачаты цяперашнім кіраўніком Беларусі, цалкам у рэчышчы гістарычнай традыцыі. Толькі час крыху іншы.

Варта прыгадаць, што на працягу многіх гадоў Лукашэнка тлумачыў, што ўсе прэтэнзіі і ціск Захаду маюць адзіную прычыну – бо Беларусь застаецца верным саюзьнікам Расеі. Зараз такіх тлумачэньняў не чутно, аднак прапаноўвалася тая ж схема, толькі перагорнутая – паколькі з саюзьніцтвам узьніклі вялікія праблемы, Захад павінен адкрыць Беларусі свае абдымкі.

.. Але ня пажадаў пагадзіцца на “невыканальныя патрабаваньні” Эўразьвязу

Ня будзем гадаць, якія перамовы –адкрытыя ці патаемныя , адбываліся за апошнія тыдні. Але іх вынік сам Лукашэнка агучыў ва ўчорашнім інтэрвію агенцтву Reuters, паводле яго ня можа быць нават размовы пра тое, каб Беларусь пагадзілася на “невыканальныя патрабаваньні” Эўразьвязу наконт свабоды СМІ, свабодных выбараў і вяршынства закону, якія летась былі вылучаныя Эўракамісіяй дзеля паляпшэньня адносін ЭЗ і Беларусі.

Адсюль вынікае, што геапалітычная прынада не спрацавала , дыпляматычная подзьвігі палітычных продкаў паўтарыць не атрымалася, і ўмовы паляпшэньня адносінаў з Захадам аказаліся дакладна такімі ж, як і да пачатку беларуска-расейскага канфлікту.

Аднак асноўны патас інтэрвію Лукашэнкі Reuters палягаў у працягу крыўдаў, абвінавачваньняў і пагрозаў на адрас Расеі.

Такім чынам учорашнія заявы кіраўніка Беларусі абазначаюць курс на, так бы мовіць, “шматвэктарную ізаляцыю”, на супрацьстаяньне і Захаду і Ўсходу. Беларусь абірае шлях сучаснай Паўночнай Карэі ці Альбаніі часоў Энвэра Ходжы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG