Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейска-польскія дачыненьні перажываюць чарговы этап абвастрэньня


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Ня выключана, што Масква пашырыць забарону на імпарт польскіх тавараў, на што Варшава адказвае сваім “вета” на пачатак перамоваў паміж Расеяй і Эўразьвязам.

Камэнтуючы магчымае пашырэньне сьпісу польскіх тавараў, імпарт якіх на сваю тэрыторыю нібыта плянуе забараніць Расея, прэм’ер-міністар Польшчы Яраслаў Качынські заявіў, што ў такім выпадку Варшава будзе мець права дамагацца аналягічных санкцыяў з боку Эўрапейскага зьвязу супраць Масквы.

Качынські: “Калі Расея пойдзе на такі крок, дык ня будзе размовы аб тым, каб мы адмовіліся ад свайго вета на пачатак перамоваў паміж Масквой і Брусэлем што тычыцца новага пагадненьня аб супрацоўніцтве. Акрамя гэтага мы афіцыйна запатрабуем ад Эўразьвязу крокаў у адказ супраць Расеі”.

Напярэдадні ў расейскіх мэдыях зьявілася інфармацыя аб тым, што Расея мае намер забараніць, сярод іншага, імпарт польскіх лекаў і касмэтыкі, агулам на суму каля 2 мільярдаў даляраў у год, каб пакараць палякаў за ўпартасьць, зь якой яны не пагаджаюцца на пачатак перамоваў паміж Масквой і Эўразьвязам.

Між тым Польшча заявіла, што ня дасьць дазволу на пачатак перамоваў Брусэлю з Масквой, пакуль Расея не скасуе эмбарга на імпарт польскіх прадуктаў мяснога і расьліннага паходжаньня. З-за ўведзенага ў лістападзе 2005 году эмбарга, польскія вытворцы згубілі паводле розных падлікаў прыкладна паўмільярда эўра.

У Польшчы ўжо не аднойчы гучалі заявы аб тым, што захады Расеі маюць выключна палітычны характар. “Масква націскае на Польшчу дзеля таго, каб спраўдзіць, наколькі Эўропа будзе салідарнай”, - заявіў сёньня вядомы аглядальнік Цэзары Міхальскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG