Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Герман Грэф спадзяецца, што праблемы з транзытам расейскай нафты не паўторацца


Радыё Свабода, Менск Кіраўнік расейскага Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Герман Грэф заявіў, што праблемы з транзытам расейскай нафты праз Беларусь не паўторацца нават у выпадку падвышэньня афіцыйным Менскам тарыфу на транзыт нафты.

“Я ўпэўнены, што мы не паўторым сытуацыі, якая была ў студзені”,– сказаў Г.Грэф у інтэрвію журналістам.

Паводле спадара Грэфа, Расея пакуль не атрымала афіцыйнага рашэньня Беларусі аб падвышэньні стаўкі за транзыт нафты, ёсьць толькі нефармальна дасланы экзэмпляр. Цяпер расейскі бок рыхтуе новыя разьлікі і мяркуе пачаць перамовы. Паводле спадара Грэфа, гэту працэдуру абмінуць немагчыма.

Паводле спадара Грэфа, падвышэньне тарыфаў на транзыт мусіць быць двухбаковым рашэньнем.
XS
SM
MD
LG