Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс падзеяў: серада, 7 лютага


Алег Грузьдзіловіч, Менск.

Адвакат Ігар Рынкевіч накіруецца ў віцебскую калёнію для сустрэчы з сваім падабаронным, былым кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандрам Казуліным. Амаль два тыдні таму з палітыкам бачыліся ягоная жонка і дочкі, і з таго часу зьвестак ад Казуліна не было. Гаворыць Ірына Казуліна:

Казуліна: “Мы яшчэ не атрымлівалі ніякіх лістоў ад Аляксандра, але пакуль знаходзімся пад добрым ўражаньнем ад таго, што ўдалося зь ім сустрэцца. Падчас сустрэчы мы дамовіліся, што ў гэты час да яго паедзе адвакат. Спадзяюся, яны вырашаць усе праблемы, якія ўзьнікаюць”.

*** У офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі дадуць прэсавую канфэрэнцыю жанчыны, якія аб’ядналіся пасьля марнага чаканьня ў грамадзкай прымальні Адміністрацыі прэзыдэнта. Прэсавы сакратар АГП Кацярына Ткачэнка:

Ткачэнка: “Пойдзе размова пра судовыя памылкі, пра памылкі сьледчых і пра тое, як у нашай краіне немагчыма абараніць праўду. Жанчыны зьвярталіся ў пракуратуру, у Вярхоўны суд, у Адміністрацыю прэзыдэнта. Але ўсё марна. Ім паведамляюць, што спыняюць зь імі ліставаньне, і больш ім зьвяртацца няма куды”.

*** На лесанарыхтоўцы ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну адновіць сваю працу палітык Павал Севярынец, які напярэдадні на чатыры дні ад’яжджаў з “хіміі” на адпачынак да бацькоў. Дома Павал не адыходзіў ад тэлефона: высьвятляў лёс арыштаваных калегаў з “Маладога фронту” і гутарыў з журналістамі. Нават адказ на пытаньне аб пахаладаньні Павал Севярынец зьвязаў з сытуацыяй вакол сяброў.

Севярынец: “Новыя ўмовы зьвязаныя толькі з колькасьцю сьнегу, крыху складаней працаваць, але за паўтара году, што я тут, да гэтага можна было прызвычаіцца. Куды складаней цяпер хлопцам, якія ў ізалятары КДБ, ды Зьмітру Дашкевічу. У іх зусім няма волі і сьвежага паветра”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG