Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лукашэнка: Эўрапейцы ставілі для нас непрымальныя ўмовы”</і>


Радыё Свабода Прапануем шэраг заяваў Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрвію агенцтву Reuters.

На пытаньне Reuters, ці хацелі Вы б наладзіць добрыя стасункі з Захадам, Аляксандар Лукашэнка адказаў, што “заўсёды б хацелі, Мы даўно прапанавалі эўрапейцам тыя сфэры супрацоўніцтва, і тыя шляхі супрацоўніцтва, якія б вывелі нас на ўзровень добрых суседзяў. Але эўрапейцы ня толькі цяпер, але і заўсёды ставілі для нас непрымальныя ўмовы. Нас вельмі цяжка зламаць, нас увогульле немагчыма зламаць, і на калені нас ніхто не паставіць. Паглядзіце на мапу – мы знаходзімся ў цэнтры цывілізаванага сьвету, таму нас складана абыйсьці і аб’ехаць. Вы павінны разумець, калі вы ня хочаце ў сваім доме, ў цэнтры гэтага дому мець напружанасьць, стварыць тэрыторыю, якая была б падобная да Чачні ды яшчэ якой-небудзь часткі сьвету; а я ўпэўнены, што і эўрапейцам, і расейцам гэта ня трэба, то вы вымушаныя будзеце супрацоўнічаць з намі. Як цывілізаваныя людзі вымушаныя будзеце прызнаць, што ў гэтых самых беларусаў ёсьць такія ж самыя нацыянальныя інтарэсы, як і ў немцаў, брытанцаў ці французаў, чэхаў, палякаў і ўкраінцаў.

“Мы абавязкова выйдзем, вырулім на цывілізаваныя рэйкі”

Прэзыдэнт Беларусі заявіў, што “Эўропа павінна разумець, што мы -- самая стабільная частка Эўропы. Мы ад вас шмат ня просім, мы гаворым: давайце размаўляць давайце будзем дамаўляцца, і вы ўбачылі б, што беларускае кіраўніцтва, наша краіна – гэта такі партнэр, якога і жадаць больш ня трэба. Мы абавязкова выйдзем, вырулім на тыя цывілізаваныя рэйкі, якія ўласьцівыя ўсяму сьвету, але патрэбен час. Мы з разрухі выпаўзаем, мы з ямы выходзім…”

“Запатрабуем ад Расеі заплаціць за ўсе паслугі, якія Беларусь аказвала ёй бясплатна”

Лукашэнка: “Нам больш за ўсё крыўдна тое, што такія барбарскія дзеяньні прадпрыняла краіна, наша хаўрусьніца, самая блізкая нам краіна, дзе жыве самы блізкі нам народ. А прэзыдэнт Расеі гаворыць: “Мы хочам рыначных стасункаў”. Дык вось зыходзячы з гэтага прынцыпу, з рыначных умоваў мы таксама запатрабуем ад Расеі заплаціць за ўсе паслугі, якія Беларусь аказвала ёй бясплатна. Напрыклад, каб стварыць Расеі ўзброеныя сілы тут, на заходнім кірунку, каб яны выконвалі функцыю, якую цяпер выконваюць беларускія ўзброеныя сілы, Расеі ў цяпрашніх цэнах спатрэбілася б 25 мільярдаў даляраў”.

”Мы гатовыя адмовіцца ад усялякіх прэтэнзій да Расеі”

Лукашэнка: “Я ўпэўнены, што ў Расеі і ў бізнэсе, і ў палітыцы (паколькі гэта рашэньне не бізнэсмэнаў, а рашэньне палітыкаў), я ўпэўнены, што здаровы сэнс пераможа, і Расея вернецца ў Беларусь да тых прынцыпаў супрацоўніцтва, на якіх яно будавалася. І мы гатовыя да гэтага супрауоўніцтва ў любы дзень,

Мы 10 гадоў з папярэднім кіраўніцтвам Расеі цэгла да цэглы выбудоўвалі нашыя стасункі. І мы ня схільныя быць ініцыятарамі разбурэньня нашых стасункаў… Апошняя заява прэзыдэнта Пуціна ды і ншых урадоўцаў Расеі гавораць пра тое, што яны хацелі б працягнуць саюзьніцкія дачыненьні з нашай краінай. Мы да гэтага гатовыя, але для гэтага патрэбныя канкрэтныя практычныя крокі. З свайго боку мы гатовыя іх зрабіць неадкладна, і адмовіцца ад усялякіх прэтэнзій, пра якія я толькі што гаварыў -- фінансавых, эканамічных да Расейскай Фэдэрацыі, калі Расея зробіць аналягічна з свайго боку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG