Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: “Беларусь накіруе Расеі свае рахункі”


Радыё Свабода У інтэрвію агенцтву Reuters Аляксандар Лукашэнка паведаміў пра жаданьне атрымаць ад Расеі грашовую аплату за транзыт і іншыя беларускія паслугі, якімі карыстаецца Расея.

“Лукашэнка”: “Расейскі прэзыдэнт зазначыў пра пераход на рынкавыя адносіны... У адказ мы таксама папросім Расею заплаціць цьвёрдай валютай за ўсе тыя паслугі, якімі яна карыстаецца бясплатна. Гэта такія рэчы як транзыт, вайсковае супрацоўніцтва і забесьпячэньне Калінінградзкага анкляву. Беларусь практычна забясьпечвае штодзённае жыцьцё на гэтай тэрыторыі”.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, цяпер беларускі бок рыхтуе праекты рахункаў за ўсе гэтыя паслугі, якія будуць пасланыя расейскім партнэрам “такім самым спосабам, як яны гэта зрабілі ў дачыненьні да Беларусі”.

Паводле А. Лукашэнкі, “расейская палітыка ўсё больш і больш падобная на палітыку ЗША, якую Масква не спыняецца крытыкаваць, але ў Расеі такі самы імпэрскі стыль паводзінаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG