Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 30 беларускіх сірот усыноўлена замежнікамі летась


Радыё Свабода Летась беларускія ўлады дазволілі замежнікам усынавіць 30 беларускіх сірот. Гэтую лічбу паведаміў агенцтву “Ройтэрз” міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў.

Колькасьць замежных усынаўленьняў была рэзка зьменшаная пасьля леташняга скандалу зь невяртаньнем зь італійскай сям’і выхаванкі Вілейскага дома-інтэрнату Вікі Мароз.

Міністар Радзькоў чакае, што сёлета лік усыноўленых замежнікамі беларускіх сірот вырасьце да 150 — 200. На кожнае такое ўсынаўленьне патрэбны асабісты дазвол спадара Радзькова. Ён кажа, што беларускія ўлады хочуць, каб сіраты ці пакінутыя дзеці пераважна заставаліся ў сваёй краіне. Новыя дазволы на замежнае ўсынаўленьне будуць праходзіць паводле больш жорсткіх правілаў, акрамя таго, улады будуць кантраляваць, як жывуць усыноўленыя беларускія грамадзяне ў новых сем’ях, паведаміў спадар Радзькоў.

Паводле новых правілаў, беларускія ўлады змогуць забраць усыноўленых сірот з прыёмных сем’яў без умяшальніцтва суда, калі выявяць, што атмасфэра ў гэтай сям’і зьяўляецца амаральнай.

На здымку: міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў (фота – bymedia.net)

Гл.таксама:

Беларускія дарослыя абяцалі Віцы Мароз вяртаньне ў Італію Віка Мароз будзе жыць разам з братам у сям’і жодзінцаў Васілеўскіх Джуста й Барначын — 150-ыя ў чарзе на ўсынаўленьне дзіцяці
XS
SM
MD
LG