Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень народзінаў Ульляну Захаранку наведалі менскія актывісты


Радыё Свабода Сёньня праваабаронца Алег Воўчак, Вольга Завадзкая ды некаторыя іншыя грамадзкія актывісты зь Менску наведалі ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну Ўльляну Захаранку, маці зьніклага ў 1999 годзе генэрала Юр’я Захаранкі.

6 лютага Ўльляне Рыгораўне споўнілася 83 гады. Актывісты павіншавалі спадарыню Захаранку з днём народзінаў і перадалі ёй дапамогу.

Як паведаміў Алег Воўчак, Ульляна Рыгораўна пачуваецца ня вельмі добра, ня можа звыкнуцца з тым, што сына няма. Яна дзякуе ўсім, хто не забывае яе сына Юр’я і спачувае ёй у горы.
XS
SM
MD
LG