Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Наваполацак: сябры БНФ супраць ратацыі лідэраў дэмсілаў


Радыё Свабода Сябры наваполацкай суполкі Партыі БНФ зьвярнуліся да грамадзкасьці з нагоды плянаванага Кангрэсу аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Аўтары звароту заяўляюць, што правядзеньне такога кангрэсу цяпер нямэтазгоднае. “Просты народ з іроніяй кажа: дэмакраты ні на што іншае ня здольныя, як толькі ладзіць кангрэсы ды сэмінары. Насьпеў час абвергнуць такія сьцьверджаньні”, — гаворыцца ў звароце.

Наваполацкія народафронтаўцы таксама не задаволеныя ратацыйным прынцыпам кіраўніцтва дэмсілаў. Яны цалкам падтрымліваюць Аляксандра Мілінкевіча.
XS
SM
MD
LG