Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пракуратура Гомельскай вобласьці папярэдзіла журналістку нібыта за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ


Радыё Свабода Сёньня ў пракуратуру Гомельскай вобласьці выклікалі сяброўку Беларускай асацыяцыі журналістаў Юлію Сальнікаву.

Сальнікава: “Мяне выклікалі ў пракуратуру, дзе начальнік аддзелу агульнага нагляду Елісееў спрабаваў са мною паразмаўляць пра тое, ці працую я на замежныя радыёстанцыі. Калі такой неафіцыйнай размовы ў нас не атрымалася, ён проста паказаў падпісанае афіцыйнае папярэджаньне”, — паведаміла карэспандэнту БелаПАН Юлія Сальнікава.

У папярэджаньні гаворыцца, што ўправа КДБ Гомельскай вобласьці правяла праверку — і вызначыла, што спадарыня Сальнікава працуе без акрэдытацыі прадстаўніка замежнага СМІ журналісткай для дзьвюх замежных радыёстанцыяў — “Нямецкай хвалі” й радыё “Рацыя”.

Пракурор Елісееў даваў нават паслухаць запісаныя на дыктафон некаторыя перадачы “Нямецкай хвалі”.

Пракуратура папярэдзіла Юлію Сальнікаву пра тое, што недапушчальна парушаць закон, і папярэдзіла пра адказнасьць за падачу непраўдзівых зьвестак, якія накіроўваюцца ў замежныя СМІ. Аляксандар Елісееў пры гэтым спаслаўся на артыкул 369 Крымінальнага кодэксу. Гаворыць спадарыня Сальнікава:

Сальнікава: “Елісееў паказаў мне артыкул 369 з пазнакай 1 Крымінальнага кодэксу, дзе гаворыцца пра крымінальную адказнасьць за перадачу зьвестак замежным сродкам масавай інфармацыі, якія дыскрэдытуюць там імідж, вобраз Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне. Гэта караецца законам”.

Гл. таксама:

Як у Беларусі прымушалі свабодную прэсу маўчаць А. Лукашэнка: “Я згодны зь любой свабодай журналіста” Беларусь на 151 месцы ва ўсясьветным Індэксе свабоды прэсы
XS
SM
MD
LG