Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адчулі беларусы наступствы энэргетычнага канфлікту з Расеяй?


Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтае пытаньне тыдня Беларускай Свабоды людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт Альгерд Невяроўскі:

Спадар: “Я не адчуў ніяк”.

Спадар: “Я яшчэ не гатовы адказаць, год толькі пачаўся. А што будзе — час пакажа. Я яшчэ нават за кватэру не плаціў. Тарыфы павялічылі, як будзе далей — сказаць цяжка”.

Спадар: “Пакуль не. Гэты месяц, студзень, розьніцы ў жыцьцёвым узроўні з папярэднімі месяцамі няма”.

Спадар: “Кожны дзень па тэлевізары гавораць, што ў нас няма газу, і мы ня хочам Расеі плаціць за газ. Ад гэтага мой дабрабыт не пацярпеў. Я лічу, што палітыкі павінны разьвязаць гэтае пытаньне самі”.

Хлопец: “Абсалютна не адчуваю. Я нават увагі на гэта не зьвяртаю, і жыцьцё маё, як ішло цудоўна, так і ідзе”.

Карэспандэнт: “Ці адчулі вы на ўласным дабрабыце наступствы энэргетычнага канфлікту паміж Беларусьсю і Расеяй?”

Спадарыня: “Мяне два тыдні не было дома, таму нічога не магу сказаць. Мы яшчэ не аплачвалі камунальных паслугаў за студзень, таму цяжка сказаць, якая сума будзе ў квітку на аплату камунальных паслугаў”.

Спадар: “На ўласным дабрабыце? Пакуль не. Але, відаць, яшчэ адчую. Не было магчымасьці пакуль заўважыць”.

Спадарыня: “Я пакуль яшчэ не адчула, але гэта пакуль. Як і кожны чалавек, я разумею, што гэта часова”.

Спадар: “Пакуль не, бо ніякіх зьменаў няма. Часова”.

Спадарыня: “За жыльлё трохі плата павысілася. А на тавары — я не заўважыла”.

Спадарыня: “Пакуль не — і хачу спадзявацца, што і надалей не адчую”.

Спадар: “Не пакуль. Але пажывем — пабачым. Ёсьць падазрэньні, што гэта проста так ня скончыцца. Нешта будзе”.

Спадар: “Даўно ўжо. Кошты на бэнзін — яны растуць пастаянна”.

Спадарыня: “Пакуль не, але думаю, далей будзе горш”.

Спадарыня: “У будучыні, напэўна, адаб’ецца”.

Спадар: “Яшчэ гэта незаўважна і неістотна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG