Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Заіка: “Беларусі давядзецца адмовіцца ад ілюзіяў”


Ганна Соўсь, Менск Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка лічыць, што падвышэньне беларускім бокам тарыфаў на транспартаваньне нафты мае збольшага дэманстрацыйны характар.

“Як мы можам на іх узьдзейнічаць? Ніяк”.

Заіка: “Гэтыя падвышэньні не такія вялікія. Я разглядаю іх як сродак невялікага ціску на хаду перамоваў наконт беларускага экспарту — у прыватнасьці, мясныя і малочныя харчы ды іншыя адчувальныя пункты экспарту. Паколькі Расея можа зрабіць больш жорсткімі ўмовы пакупкі беларускіх тавараў, то як мы можам на іх узьдзейнічаць? Ніяк. Мы можам дэманстрацыйным чынам праз уцечку інфармацыі зь Міністэрства эканомікі пра тое, што будуць падвышаныя тарыфы, неяк узьдзейнічаць. Маўляў, калі вы будзеце да нас добра ставіцца й нашы тавары будуць мець рэжым найбольшага спрыяньня, тады і пытаньне аб тарыфных паслугах за выкарыстаньне трубаправодаў будзе больш станоўча вырашацца”.

Варта рабіць эфэктыўную, інфармацыйную эканоміку, а не сядзець на трубе

Што да пэрспэктывы будаўніцтва Расеяй нафтаправоду ў абыход Беларусі, то Леанід Заіка нічога дзіўнага тут ня бачыць:

Заіка: “Пасьля таго, як Сямёна Вайнштока выклікалі ў раённы суд Гомелю ў навагоднія сьвяты, то для расейскага алігарха стала зразумела, што пры дзейнай уладзе ў яго добрых стасункаў ня будзе. Зь іншага боку, ідзе дывэрсыфікацыя транспартных плыняў — у прыватнасьці, трубаправодных, і таму такія праекты будуць зьяўляцца, і гэта нармальная зьява. Стратэгія расейскай энэргетычнай палітыкі заключаецца ў тым, каб выходзіць на наўпроставыя пастаўкі нафты й газу ў Нямеччыну, а гэта яе галоўны партнэр.

Беларусі давядзецца адмовіцца ад ілюзіяў наконт свайго геапалітычнага і геаэканамічнага становішча. Расея ня будзе зьвяртаць увагу ні на Беларусь, ні на Польшчу, ні на Ўкраіну. А нам проста трэба зрабіць высновы і ня марыць пра тое, якія вяршкі будзем здымаць з нашых трубаў, а займацца нармальнай эканомікай, рабіць эфэктыўную, інфармацыйную эканоміку, якая будзе даваць прыбыткі вышэйшыя, чым проста сядзеньне на трубе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG